Санкцыі Еўразвязу крыху адкладаюцца? Журналіст «Свабоды»: «Пяты пакет можа быць гатовы ў лістападзе»


Карэспандэнт радыё «Свабода» ў Бруселі Рыкард Юзвяк раней перадаваў, што пяты пакет санкцыяў Еўразвязу супраць беларускага рэжыму мае быць гатовы да канца кастрычніка. Цяпер піша, што пакет можа быць гатовы ў лістападзе.

Ілюстрацыйная выява.
Фота: ec.europa.eu

Афіцыйных паведамленняў пра падрыхтоўку або перанос новых санкцыяў супраць беларускага рэжыму за апошні час не было. Рыкард Юзвяк спасылаецца ў сваім паведамленні на неназванага высокапастаўленага чыноўніка Еўразвязу.

Ды тое, што новыя санкцыі будуць, не выклікае сумневаў: 7 кастрычніка дэпутаты Еўрапейскага парламенту ўхвалілі рэзалюцыю адносна сітуацыі ў Беларусі, заклікалі надалей узмацняць жорсткасць адрасных эканамічных санкцыяў, засяродзіўшы ўвагу на ключавых беларускіх сектарах, і неадкладна прасоўваць пяты пакет санкцыяў супраць беларускіх фізічных і юрыдычных асобаў, «якія бяруць удзел у няспынных рэпрэсіях».

Hавiны
Калі санкцыі падзейнічаюць? Якімі будуць новыя? Спыталі эканаміста і палітолага
2021.09.22 08:30

Таксама са спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка Еўразвязу Юзвяк піша, што на саміце «Усходняга партнёрства» 15 снежня ў Бруселі, хутчэй за ўсё, будзе пустое крэсла для прадстаўніка Беларусі.

Улады нашай краіны абвясцілі ў чэрвені, што Беларусь прыпыняе свой удзел ва «Усходнім партнёрстве», аднак Еўразвяз вырашыў не дапускаць, каб праз гэта беларускі народ стаў яшчэ больш ізаляваным ад Еўропы, – у тым ліку вырашыў не скасоўваць зніжэння цэнаў на шэнгенскія візы.

ВІДЭА
Хто будзе рэпрэзентаваць Беларусь на саміце «Усходняга партнёрства» ў Бруселі?
2021.10.11 18:02

Магчыма, адкладаюцца не толькі санкцыі, але і «саюзныя праграмы» Беларусі і Расеі: як піша расейскі «КоммерсантЪ», інтэграцыйны праект «буксуе», яго рызыкуюць не зацвердзіць на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў у запланаваную дату, сімвалічную для Расеі, – 4 лістапада.

АА belsat.eu

Стужка навінаў