Жонка палітвязня Паўла Севярынца Вольга напісала ў сваім фэйсбуку пра тое, як адбываўся суд і пра статус экстрээміста:
«Гэта ў тэорыі цягне за сабой цэлы комплекс мер, які падбіраецца да кожнага індывідуальна, наколькі я зразумела з апісанняў іншых родных. Патрэбна гэта толькі для таго, каб ламаць чалавека ў турме.
У выніку нам ад Пашы перасталі прыходзіць лісты, увогуле. У яго камеры правялі такі шмон, што з матрацам выставілі за дзверы не толькі яго, як «экстрэміста», але і ўсіх астатніх сукамернікаў, намякаючы, што церпяць яны вось з-за гэтага аднаго».
«Суд над Паўлам працягваецца, працэсы ідуць кожны дзень і ідуць ў даволі хуткім тэмпе, а гэта значыць, што праз пару тыдняў мы можам даведацца прысуд.
На працэсе Павел маўчыць. Я ўпэўнена, ён не гаворыць ні-чо-га, не адказвае на пытанні. Ён падкрэсліваў гэты момант некалькі разоў у лістах. Кажа, што ўсё, што хацеў, ён сказаў у сваіх кнігах. Гэта вельмі важна для яго. Прашу звярнуць на гэта ўвагу СМІ і сяброў».
Павел Севярынец быў затрыманы 7 чэрвеня 2020. Спачатку яго пакаралі трыма адміністрацыйнымі арыштамі, а потым завялі крымінальную справу за арганізацыю масавых беспарадкаў.
МГМ, belsat.eu