У Кіеве прэм'ер-міністры Польшчы, Чэхіі і Славеніі сустрэнуцца з Зяленскім


Прэмʼер-міністр Польшчы Матэўш Маравецкі, старшыня Камітэту ў справах нацыянальнай бяспекі і абароны Ярослаў Качыньскі разам з прэмʼер-міністрам Чэхіі Пятром Фіялам і прэмʼер-міністрам Славеніі Янэзам Яншам прыбудуць у Кіеў. У сталіцы Украіны 15 сакавіка адбудзецца іхная сустрэча з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, паведамляе партал onet.pl.

У сталіцы Украіны 15 сакавіка адбудзецца сустрэча Уладзіміра Зяленскага і прэмʼер-міністра Дзяніса Шмыгаля з прэмʼер-міністрам Польшчы Матэўшам Маравецкім, старшынём Камітэту ў справах нацыянальнай бяспекі і абароны Ярославам Качыньскім, прэмʼер-міністрам Чэхіі Пятром Фіялам і прэмʼер-міністрам Славеніі Янэзам Яншам.

Мэтай візіту ёсць пацвярджэнне безумоўнага падтрымання Еўразвязам суверэнітэту і незалежнасці Украіны, а таксама прадстаўленне шырокага пакету дапамогі ўкраінскай дзяржаве і грамадству

Сустрэча адбудзецца нават нягледзячы на тое, што 15 сакавіка расейскія войскі распачалі абстрэл Кіева.

Вусы Скарыны
Чаму ўкраінскія казакі – стоадсоткавыя еўрапейцы, і пры чым тут Беларусь
2022.03.14 20:04

АУ belsat.eu

Стужка навінаў