Вынікі пошуку для:

У Гомлі вынеслі прысуд у справе Ціханоўскага – Статкевіча – Лосіка

14 снежня ў СІЗА-3 Гомля абвясцілі прысуд у справе палітыкаў Сяргея Ціханоўскага і Міколы Статкевіча, блогераў Уладзіміра Цыгановіча і Ігара Лосіка ды чальцоў каманды Святланы Ціханоўскай на выбарах 2020 года Арцёма Сакава і Дзмітрыя Папова.

Сяргей Ціханоўскі. Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

Сяргея Ціханоўскага пасадзілі на 18 гадоў, адбываць пакаранне ён будзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Сакаву і Папову прысудзілі па 16 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Цыгановіч і Лосік асуджаныя да 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Статкевіч – да 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі асаблівага рэжыму.

Пабачыць вясну

Адвакаты ўсіх падсудных далі падпіску аб неразгалошванні, таму невядома, якое пакаранне запрошваў пракурор для кожнага з абвінавачаных.

Абскардзіць судовае рашэнне можна праз абласны суд у Вярхоўным Судзе. На гэта ёсць 10 дзён.

Працэс у гэтай справе быў закрытым і цягнуўся 173 дні, а следства – больш за год. У залу суда пускалі толькі абвінавачаных, адвакатаў, суддзю, пракурора і супрацоўнікаў дзяржаўных медыяў. Сваякам дазволілі прысутнічаць толькі на агучванні прысуду.

14 снежня агучаць прысуд у «справе Ціханоўскага – Статкевіча – Лосіка». Што вядома пра судовы працэс?

Падчас працэсу быў зменены суддзя – замест Мікалая Бакунова, які вёў паседжанні на пачатку, прысуд выносіў Мікалай Доля.

Палітвязняў судзілі за арганізацыю масавых пратэстаў, якія адбываліся ў Беларусі ў 2020 годзе, хоць іх затрымалі яшчэ да выбараў. Ні праваабаронцы, ні родныя ўсіх шасці абвінавачаных не ведалі, якія абвінавачанні ў выніку выставіў фігурантам справы пракурор.

«Буду працягваць бараніць чалавека, якога люблю». Святлана Ціханоўская пракаментавала прысуд мужу

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны