Жанчыны ў белым падтрымалі асуджаных пенсіянерак


Акцыя жанчын у белым. Фота чытачоў «Белсату»

Сёння, 14 верасня, жанчыны чыталі беларускую літаратуру ў адным з электравікоў у Гомельскай вобласці, паведамляюць нашыя чытачы.

Гэтую акцыю жанчыны зладзілі, каб падтрымаць пенсіянерак, пакараных за чытанне беларускіх кніг у электрычцы на знак салідарнасці з палітвязнямі.

Акцыя жанчын у белым. Фота чытачоў «Белсату»
Акцыя жанчын у белым. Фота чытачоў «Белсату»

Паводле «Вясны», 9 верасня прайшлі ператрусы ў некалькіх пенсіянерак, якіх раней судзілі за чытанне беларускіх кніг у электравіку. 60-гадовую Ірыну Новік і 61-гадовую Наталлю Агейчык затрымалі. Дачка Новік кажа, у пастанове на ператрус «было напісана шмат артыкулаў».

Аб’ектыў
Не шкадуюць ні анкалагічна хворых, ні пенсіянерак. Палітычна матываваныя суды ідуць па ўсёй краіне
2021.03.01 21:59

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў