«Белсат» гатовы трансляваць чэмпіянат Еўропы па футболе


«Белсат» заявіў аб сваёй тэхнічнай і арганізацыйнай гатоўнасці трансляваць спартыўныя мерапрыемствы і іншыя падзеі, важныя для гледачоў у Беларусі, у выпадку пазбаўлення права іх трансляцыі ў беларускага дзяржаўнага тэлебачання.

«Мы гатовыя браць любыя трансляцыі спартыўных мерапрыемстваў, якія нам захочуць аддаць. Можам іх трансляваць праз усе дасяжныя платформы: спадарожнікавае ТБ, Youtube, на старонцы і на нашых сацыяльных сетках», – гаворыцца ў звароце.

Зварот «Белсату» аб гатоўнасці да трансляцыі спартовых мерапрыемстваў

Нагадаем, Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, у якой ідзе гаворка пра перадачу правоў на трансляцыю футбольнага чэмпіянату Еўропы «Белсату», замест дзяржаўнага тэлебачання.

Hавiны
Еўрапарламент заклікае ўвесці супраць рэжыму Лукашэнкі новыя санкцыі, у тым ліку адключыць краіну ад SWIFT
2021.06.10 10:50

АД, belsat.eu

Стужка навінаў