Дакументальны фільм пра «Белсат» атрымаў гран-пры конкурсу Асацыяцыі польскіх журналістаў


Дакументальны фільм «Белсат. Місія: свабода» атрымаў гран-пры конкурсу Асацыяцыі польскіх журналістаў. Пераможцаў абвесцілі падчас цырымоніі ў Варшаве. Прэм’ерны паказ стужкі на «Белсаце» адбудзецца 25 сакавіка.

Рэжысёр фільму «Белсат. Місія: свабода» Марыюш Піліс на цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу Асацыяцыі польскіх журналістаў. Варшава, Польшча. 14 сакавіка 2023 года.
Фота: Stowarzyszenie Dziennikarzy Polskich / YouTube

У Варшаве абвесцілі пераможцаў сёлетняга конкурсу Асацыяцыі польскіх журналістаў. Яго зладзілі ўжо ў 29-ы раз.

Гран-пры атрымаў дакументальны фільм «Белсат. Місія: свабода», прысвечаны 15-годдзю тэлеканалу. На прыкладзе «Белсату» і дзвюх журналістак, Дар’і Чульцовай і Кацярыны Андрэевай, стужка паказвае складаную працу медыяў у Беларусі. Прыз уручылі рэжысёру Марыюшу Пілісу, які прысутнічаў на цырымоніі.

25 сакавіка ў эфіры «Белсату» адбудзецца прэм’ерны паказ гэтага фільму.

Hавiны
Фільм пра Кацю Андрэеву і Дашу Чульцову прызнаны найлепшым на польска-чэшскім кінаконкурсе
2023.03.12 20:29

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў