У Польшчы затрымалі мужчыну, якога падазраюць у шпіянажы на карысць беларускага КДБ


Супрацоўнікі Упраўлення ўнутранай бяспекі затрымалі паляка, які падазраецца ў шпіянажы на карысць беларускай разведкі, паведаміў прэс-сакратар Нацыянальнай пракуратуры Польшчы Лукаш Лапчынскі.

Камітэт дзяржбяспекі Беларусі ў Менску.
Фота: president.gov.by

Мужчына ўжо выслухаў абвінавачванні. Суд пастанавіў папярэдне затрымаць яго на тры месяцы.

Падазраванага затрымлівалі супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі. Цяпер праводзіцца расследаванне па факце ўдзелу мужчыны ў дзейнасці беларускай разведкі, якая супярэчыць інтарэсам Польшчы.

«Мужчына, затрыманы Агенцтвам унутранай бяспекі, з’яўляецца грамадзянінам Польшчы. Яго абвінавацілі ў шпіянажы на карысць беларускай спецслужбы КДБ», – паведаміў Станіслаў Жарын, прэс-сакратар міністра па каардынацыі спецслужб.

Вядома, што на пачатку 1980-х мужчына быў супрацоўнікам ZOMO (спецназ грамадзянскай міліцыі ў камуністычнай Польшчы), пасля працаваў у паліцыі, а ў 2001 годзе сышоў на пенсію як афіцэр памежнай службы.

Аналітыка
Што азначае вызваленне 11 фігурантаў «справы Белгазпрамбанку»?
2021.10.13 10:00

АД, belsat.eu

Стужка навінаў