У Шклове затрымалі кіраўніка Партыі БНФ Кастусёва


Рыгор Кастусёў.
Фота: ІА / Белсат

Увечары 12 красавіка ў Шклове быў затрыманы старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Палітыка даставілі ў Менск, дзе змясцілі ў следчы ізалятар КДБ, паведамілі ў ПБНФ.

Падставай для зняволення Рыгора Кастусёва стала крымінальная справа, але артыкул ды іншыя акалічнасці пакуль застаюцца невядомыя. Дачцэ палітыка патэлефанавалі з КДБ і паведамілі пра затрыманне.

«Партыя БНФ як легальная палітычная партыя і яе старшыня як кіраўнік афіцыйна зарэгістраванай палітычнай партыі вядуць сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Мы рашуча асуджаем затрыманне лідара Партыі БНФ як беспадстаўнае, як праяву палітычнага пераследу апанентаў цяперашніх уладаў. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення старшыні БНФ Рыгора Кастусёва!» – сказаў намеснік старшыні ПБНФ Вадзім Саранчукоў.

Раніцай 13 красавіка ў Шклове затрымалі таксама Змітра Антончыка – зяця Рыгора Кастусёва. Прычына затрымання невядомая, хутчэй за ўсё, яго затрымалі ў межах крымінальнай справы, піша «MAYDAY». У 12:30 актывіст паведаміў, што знаходзіцца на волі. У яго дома прайшоў ператрус.

Абноўлена
У Маскве знік палітолаг Аляксандр Фядута
2021.04.12 18:14

Нагадаем, што 12 красавіка ў Маскве знік беларускі палітычны аглядальнік Аляксандр Фядута.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў