Берасцейцы рыхтуюцца арганізаваць рэферэндум адносна заводу АКБ


Акцыя супраць акумулятарнага заводу ў Берасці. 3 лістапада 2019 году. Фота belsat.eu

Пад Берасцем ствараюць ініцыятыўную групу для правядзення рэферэндуму пра лёс акумулятарнага заводу. Пра гэта паведамляе карэспандэнт belsat.eu.

У Тэльмаўскі сельсавет, на тэрыторыі якога стаіць завод, пададзеныя дакументы пра рэгістрацыю ініцыятыўнай групы. Правесці рэферэндум яшчэ мінулым летам прапанаваў Лукашэнка, аднак словамі ўсё і абмежавалася.

Людзі хочуць вынесці на мясцовы рэферэндум наступнае пытанне:

«Ці згодныя вы на размяшчэнне і эксплуатацыю на тэрыторыі сельскага савету заводу свінцова–кіслотных акумулятарных батарэяў ТАА «Акумулятарны альянс»?

Hавiны
Акумулятарны завод пад Берасцем плануюць адкрыць праз 3 месяцы
2020.10.07 15:27
  • Ад 2018 года берасцейскія жыхары пратэстуюць супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу, чые выкіды будуць мець шкодны ўплыў на арганізм.
  • У выніку амаль двухгадовага супрацьстаяння будаўніцтва прадпрыемства было адкладзенае. 22 чэрвеня 2020 года Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з актывістамі паабяцаў, што лёс акумулятарнага заводу вырашыць мясцовы рэферэндум.
  • Напрыканцы верасня старшыня Берасцейскага аблвыканкаму Анатоль Ліс прыняў рашэнне адмяніць сваю ранейшую пастанову пра забарону будаўніцтва акумулятарнага заводу каля Берасця. Пасля гэтага кампанія «Акумулятарны Альянс», якая належыць набліжаным да Лукашэнкі Сяргею Кагановічу і Дзмітрыю Баскаву, змагла працягнуць пусканаладачныя і будаўнічыя працы.
  • Зараз завод працуе ў рэжыме пуску-наладкі

МГ belsat.eu

Стужка навінаў