Сужэнцаў, якіх асудзілі на тры месяцы арышту за прыватныя паведамленні, прызналі палітвязнямі


Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі прызналі палітвязнямі мужа і жонку Сяргея Крупеніча і Анастасію Крупеніч-Кандрацьеву. 26-гадовых жыхароў Менску затрымалі ў сярэдзіне ліпеня 2021 года і 7 разоў запар пакаралі адміністратыўнымі арыштамі, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Сяргея Крупеніча і Анастасію Крупеніч-Кандрацьеву сем разоў запар пакаралі адміністратыўным арыштам за перасланыя адно аднаму ў асабістых паведамленнях навіны з тэлеграм-каналаў, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі. За кратамі муж і жонка правядуць амаль 100 дзён.

Сяргей Крупеніч і Анастасія Крупеніч-Кандрацьева.
Фота: Sprind96.org

Праваабаронцы прызналі сужэнцаў палітычнымі вязнямі. Праваабарончая супольнасць патрабуе ад уладаў Беларусі неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення палітычных рэпрэсій супраць грамадзянаў краіны.

Цяпер у Беларусі 800 палітычных вязняў.

Інтэрв’ю
Муж і жонка 3 месяцы пад арыштам за прыватную перапіску. Мяркуюць, што насамрэч – за паездку ў Польшчу
2021.10.11 16:28
Hавiны
«Учора ў яе было 90 дзён, сёння ёй далі яшчэ 14 содняў». Сукамерніца Анастасіі Крупеніч-Кандрацьевай пра ўмовы на Акрэсціна
2021.10.11 21:54

СК belsat.eu

Стужка навінаў