Памёр Павел Сібілёў, кіроўца аўтобуса, якога параніла гранатай 10 жніўня 2020 года

Памёр кіроўца аўтобуса Павел Сібілёў. Мужчыну 10 жніўня 2020 года параніла гранатай каля станцыі метро «Пушкінская». Пасля гэтага Павел страціў сваё здароўе, піша Zerkalo.io.

Інфармацыю пра смерць 49-гадовага Паўла Сібілёва пацвердзілі блізкія мужчыны. Ён памёр 10 кастрычніка. У былога кіроўцы аўтобуса пасля ранення гранатай 10 жніўня 2020 года каля станцыі метро «Пушкінская» выявілі анкалогію.

Пасля ранення Павел Сібілёў месяц правёў у Ваенным шпіталі. У медычных дакументах было пазначана: мінна-выбуховае раненне ў вобласці паясніцы, агнястрэльны пералом пазванкоў, множныя раненні левага пляча, удар нырак.

Раненне Паўла Сібілёва. Фота: Nexta

25 лістапада 2020 году Паўлу Сібілеву адмовілі ў завядзенні крымінальнай справы ў выніку ранення. Паводле Следчага камітэту, кіроўца аўтобуса атрымаў раненні ў выніку няшчаснага выпадку – выбуху святлошумавой гранаты.

Праз год пасля ранення Павел Сібілёў у інтэрв’ю «Нашай Ніве» распавёў, што ў яго выявілі анкалогію. Паўлу зрабілі некалькі аперацыяў і прамянёвую тэрапію.

У Паўла засталося трое дзяцей. Самы малодшы сын сёлета пайшоў у першы клас.

Выказваем спачуванні родным і блізкім.

Кіроўцу аўтобуса 10 жніўня параніла святлошумавой гранатай каля Пушкінскай. Крымінальную справу не завялі

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны