46-гадовага вясельнага фатографа Дзмітрыя Сончыка асудзілі на 3 гады калоніі за каментары ў Telegram-каналах. Суддзя Дзмітрый Карсюк прызнаў яго вінаватым паводле арт.364 і арт. 369 КК, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».
Дзмітрыя Сончыка затрымалі 28 чэрвеня сёлета. Вясельнага фатографа абвінавацілі ў тым, што ён нібыта абразіў пагражаў у Telegram-каналах міліцыянтам. «Пацярпелымі» ў справе сталі А.Пераходзька з Івацэвіцкага РАУС, начальнік Нясвіжскага РАУС А.Грынкевіч, старшы лейтэнант Нясвіжскага РАУС Р.Праневіч і супрацоўнік ГУБАЗіКа А.Алёкса. Паводле абвінавачвання, «пагрозы выклікалі ў пацярпелых страх за жыццё і здароўе і ўплывалі на псіхічны стан пацярпелых: яны ўспрымалі пагрозы як рэальныя».
Сончык прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў на паседжанні.
Суддзя Дзмітрый Карсюк прызнаў яго вінаватым паводле арт.364 («Гвалт, або пагроза гвалту міліцыянту») і арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»), і прысудзіў Сончыку 3 гады калоніі.
СК belsat.eu