Абласны эканамічны суд Горадні прыняў рашэнне аб ліквідацыі культурна-асветніцкай установы «Цэнтр гарадскога жыцця».
Суддзя Юлія Баклажэц задаволіла позву пракурора Уладзіміра Клішына аб ліквідацыі культурна-асветніцкай установы «Цэнтр гарадскога жыцця».
Культурна-асветніцкая ўстанова «Цэнтр гарадскога жыцця» ў Горадні з’яўлялася прасторай, якая за пяць гадоў стала культавай для творчых і ініцыятыўных гарадзенцаў. Стваральнікам і кіраўніком пляцоўкі зʼяўляецца наш калега Павел Мажэйка.
«Беларускае заканадаўства вельмі дакладна вызначае тэрмін нацызм, і ні Пушкін, ні Мажэйка блізка не стаялі каля гэтых тэрмінаў. Быў загад знішчыць незалежную непадкантрольную пляцоўку, што і было выканана. Таксама прычына – бчб-фон на карціне Пушкіна», – кажа Павел Мажэйка.
Позву аб ліквідацыі арганізацыі ў суд накіраваў пракурор Уладзімір Клішын, менавіта ён раней пабачыў у карціне Алеся Пушкіна, якая выстаўлялася ў Цэнтры, прыкметы экстрэмізму.
Раней 1251 асобаў падпісаліся пад адкрытым зваротам дзеля падтрымання Цэнтру.
СК belsat.eu