Генеральнае консульства Беларусі ў Нью-Ёрку прыпыніла сваю дзейнасць


На патрабаванне амерыканскага боку генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку спыніць сваю працу 21 кастрычніка 2021 году, паведамляе пасольства.

У Нью-Ёрку на патрабаванне ЗША з 21 кастрычніка генеральнае консульства спыніць сваю працу. Грамадзяне Беларусі пасля закрыцця консульства змогуць звяртацца ў пасольства Беларусі ў ЗША ў Вашынгтоне.

Да 15 кастрычніка консульства яшчэ будзе прымаць грамадзянаў, таксама да 8 кастрычніка можна накіроўваць дакументы па пошце.

Раней Беларусь адклікала сваю згоду на прызначэнне Джулі Фішэр паслом ЗША ў Менску. Акрамя таго, амерыканскай дыпмісіі да 1 верасня было прапанавана скараціць сваю колькасць да пяці чалавек. 31 жніўня шэсць амерыканскіх дыпламатаў пакінулі Беларусь.

Прэзідэнт ЗША Джордж Байдэн падпісаў указ, які пашырае санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Менска.

Hавiны
Як Штаты могуць дапамагчы ў змаганні з Лукашэнкам? Выступы беларусаў у Хельсінкскай камісіі Кангрэсу ЗША
2021.09.22 16:01

СК belsat.eu

Стужка навінаў