Палітвязень Павел Севярынец меў кароткатэрміновае спатканне з жонкай у турме


Жонка палітвязня Вольга Севярынец распавяла ў Фэйсбуку, што тыдзень таму яна бачылася з мужам на кароткатэрміновым спатканні.

«Што я магу сказаць – якое ж гэта шчасце будзе, калі нашы родныя вернуцца дадому, не магу апісаць словамі! А пакуль Паша вельмі ўсім дзякуе за прывітанні і каментары. Ён бадзёры, круты і проста цудоўны. Замацярэў там, падкачаўся, настроіўся на калонію», – піша Вольга.

Таксама Павел Севярынец прасіў перадаць наступныя словы:

«Беларусь сёння падобная на яблычны сад. Беларускія сэрцы спеюць незаўважна, як яблыкі. І то адно, то другое, саспеўшы, падае – тук-тук. Але з моцным парывам ветру цэлы град абрушваецца на дол і плады засыпаюць усю зямлю».

  • 25 траўня суддзя Магілёўскага абласнога суда Ірына Ланчава прысудзіла сузаснавальніка партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўла Севярынца да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд праходзіў у закрытым рэжыме – нават сваякам не дазволілі прысутнічаць на працэсе. Фактычна палітвязня пакаралі 7 гадамі зняволення толькі за тое, што ён публічна заклікаў да пратэстаў і крытыкаваў рэжым Лукашэнкі.
Hавiны
Вольга Севярынец: «Пакуль Павел у турме, Францішак навучыўся казаць «тата, люблю»
2020.06.30 13:33

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў