Затрыманую арганізатарку выставы Таццяну Гацура-Яворскую перавялі ў СІЗА на Валадарскага

Таццяна Гацура-Яворская. Фота: zvyano.by

Затрыманую 5 красавіка праваабаронцу і арганізатарку выставы «Машына дыхае, а я – не» Таццяну Гацура-Яворскую перавялі з ІЧУ ў СІЗА на Валадарскага ў Менску, паведамляе яе знаёмая ў Facebook:

«Яе справа ў працы, але сутнасць абвінавачванняў застаецца нявызначанай (а значыць, і артыкулы). Па УД абвінавачванні павінны быць прад’яўлены на працягу 10 содняў, так што чакаем да наступнага чацвярга.

Цяпер Таня ў СІЗА на Валадарцы, перадачы перададзеныя, трохі выдыхаем. Сама Таня бадзёрая, наколькі дазваляюць абставіны. Мае намер змагацца да канца)».

Нагадаем, што двух арганізатарак выставы Наталлю Трэніну і Таццяну Гацура-Яворскую затрымалі 5 красавіка. У другой палове дня яны перасталі выходзіць на сувязь. Пазней стала вядома, што сілавікі зладзілі ператрусы ў іх кватэрах і ў офісе грамадскага аб’яднання «Звяно», вынялі тэхніку.

Праваабаронца і дырэктарка асветніцка-сацыяльнага грамадскага аб’яднання «Звяно» Таццяна Гацура-Яворская затрыманая як падазраваная ў крымінальнай справе.

Затрыманыя дзве арганізатаркі выставы «Машына дыхае, а я – не»

Выстава «Машына дыхае, а я – не», прысвечаная гераізму медыкаў, адкрылася 30 сакавіка і мелася працаваць да 17 красавіка. Але ўжо 1 красавіка ў прастору наведаліся санстанцыя і МНС, якія знайшлі парушэнні і загадалі закрыць экспазіцыю.

Дзве трагедыі: адкрылася выстава, прысвечаная працы медыкаў у 2020 годзе

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны