«Будуць падрываць знутры». Лукашэнка зноў палохае вайною

Пасля новых прызначэнняў у сілавым блоку Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра пагрозы, якія нібыта чакаюць Беларусь, перадае БелТА.

Паводле Аляксандра Лукашэнкі, сёння вайсковыя канфлікты набываюць іншы характар. Наступы буйнымі групоўкамі, як гэта было падчас Другой сусветнай вайны, сышлі ў мінулае. Цяпер выкарыстоўваюць іншую тактыку.

«Будуць падрываць знутры. Але мы ўжо гэта праходзілі часткова. Ледзь-ледзь нас зачапілі са жніўня пасля выбараў, пакаштавалі на зуб. Зуб зламалі. Цяпер на ўсе зубы будуць каштаваць і будуць каштаваць знутры», – палохае Лукашэнка.

Таксама ён чарговы раз сказаў вайскоўцам, што ім давядзецца абараняць краіну знутры, а не чакаць нападу звонку.

«Я пагадзіўся з гэтымі кандыдатурамі – з вамі, людзьмі, якія сёння прысутнічаюць за гэтым сталом. І вельмі спадзяюся, мужыкі, што ні я, ні народ не расчаруецца. Народ не расчаруецца ў нас. Таму мы мусім абараніць – не будзем казаць пра суверэнітэт, незалежнасць, дзяржаву, гэта натуральна, мы за гэта грошы атрымліваем (хай і невялікія, але атрымліваем). Мы свае сем’і маем абараніць. І сем’і нашых людзей. Вось і ўсё. Простая арыфметыка».

ЯП belsat.eu

 

Hавiны