Польскія спецслужбы апублікавалі аўдыязапіс размовы менскага авіядыспетчара з пілотам «Ryanair


Польскія спецслужбы апублікавалі аўдыязапіс перамоваў менскага дыспетчара і пілота самалёта «Ryanair», які быў прымусова пасаджаны ў Менску 23 траўня. На запісе чуваць голас яшчэ аднаго чалавека, што знаходзіцца ў адным памяшканні з дыспетчарам.

Паводле польскіх спецслужбаў, поруч з дыспетчарам быў супрацоўнік КДБ, які адначасова размаўляў з кімсьці па тэлефоне, называючы суразмоўцу «Андрэй Анатольевіч».

На запісе чуваць, як дыспетчар паведаміў пілоту аб бомбе на борце і рэкамендаваў сядаць у Менску. На ўдакладняючае пытанне пілота, чыя менавіта гэта рэкамендацыя, чэкіст падказвае:

«Гэта наша рэкамендацыя».

Гэтыя словы дыспетчар і перадае ў эфір.

Таксама пасля словаў «каардынатара» дыспетчар кажа пілоту, што код паведамлення чырвоны.

Hавiны
Авіядыспетчар з Менску збег у Польшчу і раскрыў дэталі аперацыі КДБ па пасадцы самалёта «Ryanair» з Пратасевічам
2021.12.08 22:41

Нагадаем, што 8 снежня амерыканскае выданне «New York Times» паведаміла, што падчас міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы спецслужбоўцы Польшчы прынялі ўцекача з Беларусі, які працаваў авіядыспетчарам у менскім аэрапорце. Менавіта ён і распавёў пра падрабязнасці з захопам самалёту «Ryanair», на якім ляцелі Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.

На наступны дзень Мазавецкае аддзяленне Дэпартаменту барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры Польшчы апублікавала новыя звесткі ў расследаванні захопу самалёта «Ryanair».

Паводле яго, на дыспетчарскай вышцы 23 траўня сапраўды знаходзіўся супрацоўнік КДБ і ён даваў указанні авіядыспетчару, які кантактаваў з пілотам самалёта. Рашэнне аб пасадцы ў Менску прымаў менавіта супрацоўнік КДБ, які камусьці пра ўсё дакладваў па тэлефоне.

Hавiны
Польская пракуратура агучыла новыя дэталі захопу самалёта «Ryanair» у Беларусі
2021.12.09 19:16

МГ belsat.eu

Стужка навінаў