У Беларусі маглі выканаць чарговы смяротны прысуд


Віктар Паўлаў у судзе.
Фота: spring96.org

Смяротны прысуд у дачыненні да Віктара Паўлава хутчэй за ўсё прыведзены ў выкананне. Пра гэта 10 чэрвеня каардынатару кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэю Палуду паведаміла сястра Паўлава – Раіса.

Паводле жанчыны, ад ейнага брата паўтара месяцы не было лістоў. Калі яны спрабавала патрапіць да яго на спатканне, то ў СІЗА ёй адмовілі ў гэтым, а таксама не паведамілі інфармацыі пра стан брата. Сёння па просьбе Раісы ў СІЗА пайшла адвакатка, але ёй паведамілі, што Віктара Паўлава там няма, піша «Вясна».

Сястра Паўлава мяркуе, што ўсе гэтыя факты сведчаць аб тым, што яе брата расстралялі. Афіцыйных дакументаў аб прывядзенні ў выканне прысуду яна пакуль не атрымлівала.

Hавiны
У Віцебску вынесены чарговы смяротны прысуд
2019.07.30 15:21

Нагадаем, што 30 ліпеня 2019 года Віцебскі абласны суд вынес Віктару Паўлаву смяротны прысуд. Яго прызналі вінаватым у забойстве дзвюх пенсіянерак.

Забойства было ўчыненае 30 снежня 2018 гадоў у вёсцы Прысушына Віцебскага раёну. Пяцідзесяцігадовы Віктар Паўлаў прыйшоў у дом да сясцёр-пенсіянерак і моцна іх пабіў. Пры гэтым зламыснік скраў грошы і некалькі бутэлек віна. Целы жанчын знайшлі толькі праз некалькі дзён.

У сваю чаргу, адвакатка Паўлава пераконвала судовую калегію, што забойства адбылося ў выніку спрэчкі і было справакаванае адной з жанчын, якая нібыта абражала абвінавачанага, бо мела прэтэнзіі да якасці пабудаванага ім хлява. На думку абаронцы, мэты забіваць жанчын абвінавачаны не меў – проста прыйшоў набыць віна, якім гандлявалі жанчыны.

Hавiны
Лукашэнка памілаваў братоў Косцевых, асуджаных да расстрэлу. Раней называў іх падонкамі
2021.04.30 19:53

МГ belsat.eu

Стужка навінаў