Расея выдала беларускім уладам 25-гадовага Дзмітрыя Падлобнікава. У Беларусі яму пагражае да 7 гадоў заняволення, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».
Абноўлена. Генеральная пракуратура Беларусі пацвердзіла экстрадыцыю.
Дзмітрыя трымаюць у гомельскім СІЗА-3.
Аднак адвакат Дзмітрыя Марыя Красава распавяла «Медиазоне» што не ўпэўненая ў гэтай інфармацыі: «Ёсць падставы меркаваць, што супрацоўнікі [маскоўскага] СІЗА свядома ўводзяць у зман адносна месцазнаходжання майго падабароннага».
Дзмітрыя абвінавачваюць у супраціве сілавікам і спробе нанесці ўдары супрацоўніку міліцыі падчас акцыі пратэсту ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Жлобіне. Яго затрымлівалі 9 жніўня 2020 года, але вызвалілі праз тры дні – ён з’ехаў у Расею, працаваў будаўніком. Мінулай зімой у ягонай маці ў Беларусі прайшоў ператрус, пасля ейнага сына абвясцілі ў вышук і затрымалі ў Маскве.
У Беларусі яму пагражае да 7 гадоў заняволення.
Еўрапейскі суд правоў чалавека забараніў Расеі выдаваць Падлобнікава Беларусі.
АД, belsat.eu