Жыхару Гомля прысудзілі тры гады зняволення за допіс у Telegram-чаце


У сераду, 8 верасня, у Гомельскім абласным судзе вынеслі прысуд 46-гадоваму Іллю Гапону, якога абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 130 («Распальванне варожасці») Крымінальнага кодэксу. Пра гэта паведамляе праваабарончы партал spring96.org.

Іллю Гапона вінавацілі ў размяшчэнні 11 верасня 2020 года ў тэлеграм-чаце «Элехтарат» у вольным доступе свае выказванні, у тым ліку наконт спосабаў барацьбы з міліцыяй. Гапон пісаў пра неабходнасць гвалтоўнага супраціву сілавікам, мэтазгоднасць нападу на іх уначы ды збіцця палкамі або арматурай.

Паводле заключэння экспертызы, выказванне мела пабуджальны характар, які заклікае да гвалтоўных дзеянняў адной групы асобаў у дачыненні іншай групы асобаў, аб’яднаных паводле прафесійнай прыкметы.

Суддзя Руслан Царук прызнаў Іллю Гапона вінаватым паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады з адбываннем ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне раней прасіў дзяржаўны абвінаваўца Юрый Мохараў.

Hавiны
5 гадоў калоніі за «заклікі», штрафны ізалятар для 19-гадовай. Прысуды і пакаранні за 8 верасня
2021.09.08 18:13
  • Паводле праваабаронцаў, з лета 2020 года адбываюцца самыя масавыя ў найноўшай гісторыі Беларусі рэпрэсіі. Цягам года ўва ўсёй краіне былі распачатыя больш за 4690 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі. На дзень 1 верасня 653 асобы прызнаныя палітычнымі вязнямі.
  • З лета 2020 года тысячы пратэстоўцаў па ўсёй краіне сталіся ахвярамі мэтанакіраваных катаванняў, каля 35 000 асобаў былі затрыманыя ў адміністратыўным парадку. Згодна з рознымі ацэнкамі, ад 4 да 15 асобаў загінулі ў выніку дзеянняў сілавікоў. Пры гэтым ні за катаванні, ні за забойствы да адказнасці нікога не прыцягнулі.
Артыкулы
Міжнародны камітэт расследавання катаванняў у Беларусі даў пятую справаздачу
2021.08.23 12:49

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў