У Расеі забаранілі продаж замежнай валюты насельніцтву


Ва ўмовах беспрэцэдэнтных санкцыяў Захаду расейскі Цэнтрабанк (Банк Расеі) зацвердзіў новыя правілы абарачэння валюты. Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе Цэнтрабанку.

З 9 сакавіка да 9 верасня банкам забараняецца прадаваць наяўную валюту грамадзянам. Памяняць пры гэтым сваю валюту на расейскія рублі будзе можна ў любым аб’ёме.

Са сваіх валютных рахункаў грамадзяне РФ змогуць цяпер зняць не болей за $ 10 тысяч. Калі ўклад быў у іншай замежнай валюце, кліенту ўсё роўна выдадуць долары. Астатнія сродкі (больш за $ 10 тысяч) можна будзе атрымаць толькі ў рублях паводле курсу на дзень выдачы сродкаў.

«Грамадзяне змогуць адкрываць і новыя валютныя рахункі і ўклады, але зняць з іх сродкі, пакуль дзейнічае часовы парадак аперацый з наяўнай валютай, можна будзе ў рублях паводле рыначнага курсу на дзень выдачы», – падкрэсліваецца ў паведамленні Цэнтрабанку.

У Цэнтрабанку дадаюць, што ўмовы для ўкладаў не змяняюцца, адсоткі налічвацца ў звычайным парадку.

РР belsat.eu

Стужка навінаў