Палітолаг Казакевіч распавёў, як Еўразвяз можа вырашыць міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю


Літоўскія памежнікі зноў затрымалі нелегальных мігрантаў на мяжы з Беларуссю.
Фота: pasienis.lt

Ідэя штучнага стварэння ўладамі Беларусі на межах Еўрапейскага Звязу міграцыйнага крызісу досыць уразлівая і няўстойлівая. Пра гэта ў Facebook заявіў беларускі палітолаг Андрэй Казакевіч.

«Усё ж такі Беларусь не Турцыя. Чыста геаграфічна. Калі мігранты трапляюць па паветраным калідоры, то іх транспартаванне не цяжка прасачыць. Гэта не бясконцая турэцка-сірыйская, турэцка-іракская мяжа і не Міжземнае мора», – заявіў ён.

Паводле яго, Еўразвязу «дастаткова аказаць уздзеянне на ўрады тых краін, з якіх узлятаюць самалёты, каб яны не ўзляталі ці не ўзляталі так часта ці падвяргаліся дадатковаму кантролю».

«Улічваючы колькі грошай еўрапейцы і ЗША ўкладаюць у ўрада Іраку, Афганістана і інш. (у тым ліку па супрацьдзеянні незаконнай міграцыі) гэта, быццам бы, не так складана», – адзначыў палітолаг.

Агулам, мяркуе Андрэй Казакевіч, «трапленне ж у Беларусь транзітам не можа быць такім масавым, каб стварыць міграцыйны крызіс у поўным сэнсе слова». А на транзітныя краіны таксама можна ўплываць, лічыць ён.

Hавiны
Прэзідэнт Літвы назваў рэжым Лукашэнкі адказным за крызіс з мігрантамі на беларуска-літоўскай мяжы
2021.07.05 21:25

Адзначым, што падчас візіту ў Літву 5 ліпеня прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль заявіў, што на наступным тыдні абмяркуе з прэзідэнтам Іраку рэпатрыяцыю іракскіх грамадзянаў у Літву. Менавіта яны складаюць большасць сярод нелегалаў, затрыманых на літоўска-беларускай мяжы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў