«Ненармальнасць паступова становіцца нармальнасцю, усё цяжэй захоўваць веру». Чарговы ліст ад Юліі Слуцкай


Заснавальніца Прэс-клубу Юлія Слуцкая, якая цяпер пад вартай у СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску, праз сваю дачку Аляксандру перадае інфармацыю пра побыт у турэмнай камеры.

Заснавальніцу Прэс-клубу Юлію Слуцкую вінавацяць паводле ч. 2 арт. 243 «Ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры». З 22 снежня яна за кратамі.

У лістах родным Юлія піша пра побыт у камеры. Гэтыя нататкі на ейнай старонцы ў Facebook публікуе дачка Аляксандра.

Юлія Слуцкая.
Фота: Прэс-клуб

«Я ўжо распавядала пра змену ў складзе камеры і пра тое, што ў мяне, здаецца, з’явілася сяброўка. Дык вось, гэта працягваецца нядоўга. Ужо на чацвёрты дзень пачалося кілешаванне. І Вольгу перавялі ў іншую камеру. Наагул тут сапраўды нельга ні да каго прывязвацца.

Да нас ненадоўга перавялі Насцю. Яна з намі на час апеляцыі і хутка зʼедзе ў Жодзіна. Ёй за 40, яна з нашых. Ужо асуджаная за «хуліганства», атрымала год і месяц. У Насці пяцёра дзяцей. Трое сваіх, і двое пад апекай. Яна працавала ў дзіцячым доме. Дзяцей, якія былі пад апекаю, натуральна, адабралі. І вярнулі ў дзіцячы дом. Вось такія людзі тут сядзяць. Людзі, на якіх іншая нармальная дзяржава малілася б.

Hавiны
«Пачак запалак – лыжка для таго, каб насыпаць кавы». Турэмныя нататкі ад Юліі Слуцкай
2021.04.05 21:07

«Жанчыну проста ў турме разбіў інсульт. Сукамерніцы на руках носяць у прыбіральню і спрабуюць накарміць»

Насцю перавялі да нас з «селядца» – медычнага аддзялення. Яна распавяла жудасную гісторыю. З імі ў камеры была жанчына, якую, падобна, ужо ў турме разбіў інсульт. Ёй за 50, яе імя – Ала Іванаўна. Мы думаем, што гэта здарылася менавіта ў турме: Насця чула, як персанал казаў, што ў турму яна прыйшла на сваіх нагах. Цяпер яна не ходзіць, не гаворыць, і ў яе ледзь-ледзь працуе адна рука. Увесь час ляжыць. Даглядаюць яе самі дзяўчаты-сукамерніцы. На руках цягаюць у прыбіральню, спрабуюць накарміць. Яе нечым колюць, але выніку ніякага няма. Можа, хтосьці пазнае сваю сваячку?

Уся гэтая непатрэбнасць і ненармальнасць паступова становіцца нармальнасцю. Усё цяжэй захоўваць веру».

Hавiны
«З васьмі чалавек у камеры пяць – «палітычныя». Заснавальніца Прэс-клубу Юлія Слуцкая апісала побыт у СІЗА
2021.02.01 16:46

СК belsat.eu

Стужка навінаў