Мінабароны Польшчы апублікавала новае відэа з беларускай мяжы

Міністэрства абароны Польшчы выклала ў сеціва відэа з мігрантамі, якія атакуюць агароджу на беларуска-польскай мяжы.

Мінабароны Польшчы адзначае, што польскія жаўнеры штодня сутыкаюцца з такімі сітуацыямі. «Група мігрантаў – маладых людзей – у прысутнасці прынамсі аднаго беларуса сёння напала на нашыя пасты», – паведамляе ведамства.

Міністр абароны Польшчы Мар’юш Блашчак адзначыў у Twitter, што «сітуацыя на мяжы становіцца ўсё больш напружанай».

Польскія ўлады кажуць пра дзве спробы сілавога штурму мяжы з боку Беларусі. Ёсць параненыя

Таксама польскія медыі паведамляюць, што на памежжы з Беларуссю знайшлі мёртвага польскага жаўнера. Ён непасрэдна не ахоўваў польска-беларускую мяжу. Трагедыя адбылася падчас адпачынку салдата. Прычыны смерці высвятляюцца, піша wojsko-polskie.pl.

Што трэба ведаць пра беларускі канал нерэгулярнай міграцыі

РР belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны