Улады Беларусі будуць дабівацца экстрадыцыі Пуцілы (NEXTA) і Пратасевіча


Кіраўнік міжнародна-прававога аддзелу Следчага камітэту Міхаіл Вавула.
Фота: СБ

Кіраўнік міжнародна-прававога аддзелу Следчага камітэту Міхаіл Вавула распавёў СБ, што Следчы камітэт накіраваў праз Генеральнага пракурора ў Польшчу дакументы на экстрадыцыю Сцяпана Пуцілы і Рамана Пратасевіча.

Ён падкрэсліў, што з гэтай краінай ва ўладаў Беларусі падпісаная міжнародная дамова аб прававой дапамозе ў крымінальных справах, якая таксама рэгламентуе пытанне аб экстрадыцыі:

«Пабачым, наколькі гэтая дзяржава будзе выконваць узятыя на сябе міжнародныя абавязкі аб выдачы асобаў, якіх пераследуюць беларускім Следчым камітэтам у крымінальным парадку».

Міхаіл Вавула таксама асобна адзначыў: «Я хацеў бы данесці наступную думку: прымаючы рашэнне збегчы, злачынец заўсёды лічыць, што такім чынам можна пазбегнуць пакарання. Аднак нашая практыка паказвае, што пакарання пазбегнуць не ўдасца, дзе б ні хаваліся і куды б ні беглі правапарушальнікі».

Hавiны
КДБ унёс Пуцілу і Пратасевіча ў спіс тэрарыстаў
2020.11.19 17:09

МГ belsat.eu

Стужка навінаў