У Маскве затрымліваюць і судзяць пікетоўцаў, якія выступілі супраць увядзення расейскіх войскаў у Казахстан


У Маскве 7 студзеня былі затрыманыя некалькі чалавек, якія пратэставалі супраць увядзення расейскіх войскаў у Казахстан. Актывісту Аляксандру Зімбоўскаму, якога затрымалі 6 студзеня, прысудзілі 15 содняў арышту, паведамляе расейскі праваабарончы рэсурс ОВД-Инфо.

Як паведамляюць расейскія праваабаронцы, 7 студзеня каля помніку казахскаму паэту Абаю Кунанбаеву быў затрыманы Аршак Макічан, які ладзіў пікетаванне супраць увядзення расейскіх войскаў у Казахстан.

Пазней стала вядома, што недалёка ад амбасады Казахстану ў Маскве паліцыя затрымала дзвюх няпоўнагадовых дзяўчын, якія хацелі прымацаваць да будынку пасольства плакаты з надпісамі «Шал, кет!» і «ОДКБ, кет!».

Таксама паведамляецца, што расейскаму актывісту Аляксандру Зімбоўскаму, якога затрымалі на месцы пікетавання 6 студзеня, прысудзілі 15 содняў арышту – нібыта за непадпарадкаванне паліцыі.

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў