Фрылансер радыё «Свабода» Андрэй Кузнечык не выйшаў на волю пасля содняў


Радыё «Свабода» паведамляе, што фрылансер Андрэй Кузнечык не выйшаў на волю пасля 10 содняў адміністратыўнага арышту.

Андрэй Кузнечык, фрылансер радыё «Свабода».
Фота: svaboda.org

Тэрмін арышту скончыўся, але Кузнечык застаўся ў ізалятары. Гэта стала вядома ад ягонай сям’і.

Што стала падставай для перазатрымання журналіста, пакуль невядома.

Нагадаем, Андрэй перастаў выходзіць на сувязь 25 лістапада. Неўзабаве стала вядома, што яго затрымалі, у кватэры правялі ператрус, забраўшы тэхніку ды іншае. Тады ж сілавікі атрымалі доступ да тэлеграм-каналу радыё «Свабоды».

Заводскі раённы суд Менску прызнаў Кузнечыка вінаватым у «дробным хуліганстве» і пакараў 10 соднямі арышту. Андрэй застаецца на Акрэсціна.

На судзе Кузнечык віны не прызнаў.

Абноўлена
У Менску затрымалі фрылансера радыё «Свабода», правялі ператрус і забралі тэхніку
2021.11.26 08:22

АД, belsat.eu

Стужка навінаў