Ягору Дуднікаву выставілі новае абвінавачванне. Палітвязня, грамадзяніна Расеі вінавацяць паводле ч. 3 арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці групай асобаў»), піша «Вясна».
Праваабаронцам стала вядома, што сілавікі выставілі новае абвінавачванне 21-гадоваму грамадзяніну Расеі Ягору Дуднікаву. Юнака абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці групай асобаў»). Ягору пагражае да 12 гадоў зняволення.
Ягора Дуднікава затрымалі 5 траўня сёлета. Супраць юнака распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Хлопец агучваў відэаролікі і аўдыяпаведамленні ў тэлеграм-канале «ОГСБ», што і сталася падставай для крымінальнай справы.
Пасля затрымання Ягор паведаміў пра катаванні і збіццё, якія ўжываліся да яго пасля затрымання.
Падтрымаць палітвязня можна лістамі па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2. Ягор Аляксандравіч Дуднікаў
СК belsat.eu