Да суда, дзе агучаць вырак Знаку і Калеснікавай, утварылася вялікая чарга


Чарга перад судом, дзе агучаць вырак Максіму Знаку і Марыі Калеснікавай.
Фота: euroradio / Telegram

Каля будынку суда Менскага раёну, што размяшчаецца ў Менску, утварылася даўжэзная чарга з людзей, якія хочуць трапіць на абвяшчэнне прысуду Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку.

Прысуд сябрам прэзідыуму Каардынацыйнай рады і лідарам каманды Віктара Бабарыкі будзе вынесены а 12:00.

Уздоўж чаргі ходзяць людзі ў цывільным з камерамі ў руках, піша «Еўрарадыё».

Артыкулы
Любяць музыку і хацелі застацца жыць у Беларусі. Што мы ведаем пра Марыю Калеснікаву і Максіма Знака
2021.09.06 09:39

Сярод тых, хто прыйшоў на абвяшчэнне прысуду, ёсць і таты Максіма Знака і Марыі Калеснікавай.

Пасяджэнне пройдзе ў адкрытым фармаце. Кожны ахвотны можа на ім прысутнічаць.

Максім Знак і Марыя Калеснікава ўжо ў судзе. Іх трымаюць у кайданках. Але Марыі гэта не замінае паказваць сэрцайка.

Сілавікі адмаўляюцца прапускаць на суд замежных дыпламатаў, бо беларускае МЗС пастанавіла дапускаць туды замежнікаў толькі на сваё распараджэнне.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў