Памежная ахова Польшчы: Беларускія сілавікі кідалі ў польскі патруль камяні і цагліны


Міграцыйны крызіс не спыняецца на межах Беларусі з Польшчай, Літвой і Латвіяй, але цяпер за дзень – дзясяткі, а не сотні спробаў нелегальнага пераходу.

Польскія памежнікі шукаюць мігранта з Егіпту на балотах. Блізу Нарвы, Польшча. 5 студзеня 2022 года.
Фота: Straż Graniczna / Twitter

Памежная ахова Польшчы паведаміла 6 студзеня пра чарговыя спробы нелегальна перайсці беларуска-польскую мяжу. За мінулы дзень перадухілілі 30 такіх спробаў у Дубічах-Царкоўных, Мельніках і Новым Двары. 30-гадовага егіпцяніна шукалі 6 гадзінаў.

Але было і незвычайнае здарэнне. Паводле Памежнай аховы Польшчы, беларускія сілавікі на адцінку мяжы ля Дубічаў-Царкоўных (з боку Камянца ў Беларусі) кідалі ў бок польскага патруля камяні і цагліны.

Масавыя спробы нелегальна перайсці польска-беларускую мяжу грамадзянамі трэціх краінаў (пераважна – Блізкага Усходу) пачаліся ў 2021 годзе, працягнуліся ў 2022-м. 4 студзеня польскія памежнікі спынілі 32 мігрантаў, 3 студзеня – 20, 2 студзеня – 16, 1 студзеня – 28.

Не спыняюцца і спробы перайсці беларуска-літоўскую і беларуска-латвійскую мяжу. Гэтак, за 4 студзеня латвійскія памежнікі спынілі 33 мігрантаў. За 5 студзеня літоўскія памежнікі не прапусцілі 13 мігрантаў.

Hавiны
«Мяжу з Украінай прасцей перайсці». Беларускі памежнік пра мажлівасць змены шляху «міграцыйнага калідору»
2022.01.03 11:24

АА belsat.eu

Стужка навінаў