Палітзняволеную шматдзетную маці Вольгай Залатар пачнуць судзіць 15 лістапада ў Менскім гарадскім судзе, паведамляюць праваабаронцы.
Жанчыну судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч.1 арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання») і ч. 1 і 2 арт. 342 («Арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).
Ёй пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Справу палітзняволенай будзе разглядаць суддзя Анастасія Папко. Яна ж вядзе суд над палітвязнем Міколам Дзядком.
Вольгу Залатар затрымалі 18 сакавіка, калі тая везла дачку ў музычную школу. Яе машыну спынілі сілавікі, затрымалі і павезлі дадому, каб зладзіць ператрус. Пасля ператрусу Вольгу спачатку завезлі ў мясцовае аддзяленне міліцыі, потым змясцілі ў ІЧУ, а на наступны дзень перавялі ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску. У красавіку былы адвакат Залатар Андрэй Мачалаў заявіў, што падчас допытаў Вольгу збівалі і «выбівалі» паролі ад тэлефона. За гэтую заяву адваката Мачалава пазбавілі ліцэнзіі.
АД, belsat.eu