Пагоршыўся стан здароўя Юліі Чарняўскай, зняволенай удавы заснавальніка TUT.by


Як кажа адвакат, ёй неабходны дагляд лекараў і абследаванне, а гэта немагчыма ва ўмовах хатняга арышту.

Юлія Чарняўская. Крыніца: Юлия Чернявская / Facebook

Абарона Юліі Чарняўскай будзе настойваць на замене хатняга арышту на парукі або падпіску аб нявыездзе праз пагаршэнне здароўя, піша TUT.by са спасылкай на адвакатаў.

У дзень заключэння пад хатні арышт, 18 траўня, у Чарняўскай здарыўся гіпертанічны крыз – яна страціла прытомнасць, яе дастаўлялі ў лякарню. Праз тое ў яе павысілася ступень рызыкі артэрыяльнай гіпертэнзіі, цяпер ступень 4 – максімальна магчымая. Акрамя таго, Чарняўская хворая на бранхіяльную астму, мае захворванні сэрцава-сасудзістай сістэмы і пастаянныя болі ў назе пасля пералому стапы ў 2009 годзе.

«Мы вельмі спадзяемся на тое, што следства аб’ектыўна і старанна падыдзе да разгляду хадайніцтва, – кажа абарона Чарняўскай. – Паколькі відавочна, што, улічваючы асобу Юліі Вісарыёнаўны і стан яе здароўя, няма абсалютна ніякіх падставаў меркаваць, што знаходжанне яе ў больш мяккай меры стрымання можа стварыць хоць нейкія праблемы следчым органам».

Hавiны
Затрыманых у «справе TUT.by» прызналі палітвязнямі
2021.05.25 12:50

18 траўня сілавікі прыйшлі і дамоў да Чарняўскай, і ў офіс TUT.by. Камітэт дзяржаўнага кантролю заявіў, што распачалі крымінальную справу аб «Ухіленні ад сплаты падаткаў» праз тое, што партал «атрымліваў выручку, не абумоўленую дзейнасцю, дазволенай рэзідэнтам Парку высокіх тэхналогіяў». З таго часу ў няволі і Чарняўская, і яшчэ 14 супрацоўнікаў TUT.by і звязаных з ім кампаніяў.

Юлія Чарняўская – прафесарка Універсітэта культуры, а таксама літаратарка і публіцыстка. Да TUT.by яна мае ўскоснае дачыненне: партал заснаваў яе муж Юрый Зісер (які памёр за 1 год і 1 дзень да затрымання Чарняўскай), аднак сама яна ніколі не была ўладальніцай кампаніі. На партале яна калісьці пісала калонкі і вяла культуралагічную перадачу.

Аб’ектыў
У матэрыялах Tut.by шукаюць экстрэмізм
2021.06.24 23:05

АА belsat.eu

Стужка навінаў