Павел Латушка і Антон Матолька паведамілі, што іхныя рахункі ў беларускіх банках заблакавалі. Імаверна, блакаванне звязанае з тым, што палітыка і блогера ўключылі ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.
Блогер Антон Матолька паведаміў, што сёння ў яго заблакавалі рахункі ў «Альфа-Банку» і «Прыёрбанку».
«Гэта добра, што я паспеў аплаціць «падатак» па ІП з раніцы. Цяпер афіцыйна: Мінфін спансіруе кандыдат на ўключэнне ў тэрарысты (на думку КДБ)», – напісаў Антон Матолька ў сваім Telegram-канале.
Палітык Павела Латушка таксама паведаміў, што ў «МТБанку» заблакавалі ягоны рахунак.
«Паводле маіх звестак, гэта звязана з завядзеннем крымінальнай справы паводле артыкулу 289 частка 3 «Акт тэрарызму». Цалкам абсурднае і незаконнае абвінавачанне. Правы дэфолт», – пракаментаваў гэта ў Telegram-канале Павел Латушка.
2 красавіка КДБ папоўніў адразу ж на 18 прозвішчаў «Пералік арганізацыяў і фізічных асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». У спіс уключылі Святлану Ціханоўскую, Паўла Латушку, Антона Матольку, Ігара Макара, Андрэя Астаповіча, Святлану Хілько, Станіслава Лупаносава.
СК belsat.eu