Лукашэнка заявіў, што будзе кіраваць да самой смерці і не сыдзе з улады


Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю расейскаму прапагандысту Уладзіміру Салаўёву заявіў, што пры пэўных варунках збіраецца знаходзіцца на чале дзяржавы да самой сваёй смерці. Пра гэта піша Telegram-канал «Пул Первого».

Аляксандр Лукашэнка выступае са зваротам да беларускага народу і Нацыянальнага сходу. Менск, Беларусь. 28 студзеня 2022 года. Кадр з відэа: president.gov.by

Расейскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў узяў інтэрвʼю ў Аляксандра Лукашэнкі. Салаўёў падчас размовы спытаў у апошняга, колькі гадоў ён збіраецца заставацца ва ўладзе, на што Лукашэнка адказаў, што да самой сваёй смерці. Прычым пра выбары, пажаданні народу, на што раней ён звяртаў увагу, цяпер нават не ўзгадаў.

«Калі будзе складаная абстаноўка вакол Беларусі, ну як кшталту вайна, вайна… І яшчэ важней унутры – нас будуць як у 20-м годзе рваць – заўсёды будзе! Але калі ўсё будзе спакойна, як вы кажаце: «Хто, хто, хто?». Вось ён «хто» зʼявіцца. Мы вызначымся. Але паверце, я прэзідэнт, не таму, што я вельмі хачу быць прэзідэнтам. Не дай бог табе патрапіць у гэтую сітуацыю. Калі ты залежыш ад акалічнасцяў шматлікіх. Ты ну проста павязаны ўсім – сваёй краінай, якую ты ствараў з кімсьці рукамі сваімі, і іншае, іншае… Да дзяцей», – заявіў Лукашэнка.

ПраСвет
Лукашэнка зайшоў у пастку, створаную Пуціным. «ПраСвет» з Алінаю Коўшык
2022.02.04 13:41

МЛ belsat.eu

Стужка навінаў