Сэрвіс «Revolut» перастаў пераводзіць грошы ў Расею і Беларусь


Брытанскі сэрвіс грашовых пераводаў «Revolut» перастаў пераводзіць грошы ў Расею і Беларусь, а таксама з гэтых краінаў.

Карыстальнікам сэрвісу з Беларусі і Расеі пачалі прыходзіць паведамленні пра немагчымасць пераводаў:

«Вы больш не можаце пераводзіць грошы ў Расею ці Беларусь. Мы ўважліва сочым за сітуацыяй у Расеі і Беларусі ды ў сувязі з апошнімі падзеямі спынілі банкаўскія пераводы ў/з Расеі ці Беларусі з 12:00 4 сакавіка».

Скрыншот: zerkalo_io / Telegram

Раней расейскі мільярдэр Нік Старонскі, сузаснавальнік лонданскай фінансавай праграмы «Revolut», апублікаваў антываенны ліст:

«Калі я рос, ідэя вайны паміж Расеяй і Украінаю была неймаверная. Не толькі таму, што вайна і гібель нявінных жыццяў – гэта заўсёды дрэнна, але і таму, што для мяне ўкраінцы і расейцы – сваякі. Мой бацька – украінец. У мяне ёсць сям’я і сябры па ўсёй Украіне – людзі, якія мне вельмі дарагія і пра якіх я вельмі турбуюся».

Ён таксама сказаў, што яго кампанія вылучыць да $ 2 мільёнаў у выглядзе ахвяраванняў на дапамогу Чырвонага Крыжа Украіны на працягу наступнага тыдня. Шмат якія работнікі «Revolut» жывуць у Расеі альбо ва Украіне.

«Revolut» – плацежная сістэма, якая дазваляе праводзіць розныя аперацыі: здымаць наяўныя, разлічвацца ў розных валютах з дапамогаю пластыкавай дэбетавай карты. Асаблівасць «Revolut» – канвертацыя валютаў паводле біржавых курсаў, што нашмат больш выгадна за курс у абмене валютаў або сістэмы грашовых пераводаў.

«Revolut» запрацаваў у Беларусі з канца ліпеня 2021 года.

Аналітыка
Ад гуманітарнай дапамогі да беларускіх атрадаў: як беларусы могуць дапамагчы (і ўжо дапамагаюць) украінцам на вайне
2022.03.04 13:45

АД belsat.eu

Стужка навінаў