«Пастаянныя галаўныя болі і панічныя напады». Стан затрыманага ў Беларусі грамадзяніна РФ пагоршыўся


Ягор Дуднікаў. Фота з сямейнага архіва

Стан затрыманага ў Беларусі 20-гадовага грамадзяніна Расеі Ягора Дуднікава пагоршыўся. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «Дождь» паведаміла ягоная маці Юлія Дуднікава.

«Умовы надвор’я плюс наступствы збіцця пры затрыманні вельмі негатыўна адбіліся на яго здароўе. Там і пастаянныя галаўныя болі, і разбіты зуб, які ўвесь час баліць, і панічныя напады», – распавяла яна.

Паводле Юліі Дуднікавай, доступ да яе сына мае толькі адвакат. Заява ў Следчы камітэт Беларусі аб пераводзе сына пад хатні арышт засталася без адказу.

Hавiны
Пяць грамадзянаў Расеі, якіх трымаюць у няволі ў Беларусі праз палітычныя справы
2021.06.01 14:17

Ягора Дуднікава затрымалі ў Менску 5 траўня, абвінаваціўшы ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Нібыта ён быў адным з адміністратараў тэлеграм-каналу атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі, агучваў для яго ролікі і заклікаў да гвалту супраць сілавікоў.

2 ліпеня Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што ў Беларусі раскрылі «спячыя тэрарыстычныя ячэйкі» або «атрады самаабароны». Асноўным мадэратарам іхнага чату ён назваў грамадзянку Расеі з прозвішчам Дуднікава. Маці Ягора думае, што Лукашэнка абмовіўся і меў на ўвазе ейнага сына.

Hавiны
Маці палітвязня, грамадзяніна Расеі, просіць перавесці сына пад хатні арышт
2021.06.29 19:09

МГ belsat.eu

Стужка навінаў