Памочнік Пуціна заявіў, што ў складзе Беларусі апынуліся «вялікарасейскія» землі


Уладзімір Мядзінскі.
Фота: rvio.histrf.ru

Памочнік прэзідэнта Расеі Уладзімір Мядзінскі 30 сакавіка ў Савеце Федэрацыі абмеркаваў з сенатарамі і прадстаўнікамі міністэрстваў абмяркоўвалі «сутычку за гісторыю» і «вайну памяці» ў кантэксце супрацьстаяння Расеі і Захаду.

Былы міністр культуры, старшыня Расейскага ваенна-гістарычнага таварыства, аўтар школьнага падручніка гісторыі Уладзімір Мядзінскі на гэтым абмеркаванні заявіў, што «заходнія сілы» «прамываюць мазгі» расейцам. На яго думку, навязванне заходніх каштоўнасцяў прывядзе да таго, што расейцы добраахвотна захочуць «аддаць назад Курылы, Калінінград, Карэлію і Выбарг», паведаміў «Коммерсантъ».

Таксама Мядзінскі прапанаваў прысутным падумаць, «як так атрымалася, што вялікарасейскія землі апынуліся на тэрыторыі Украіны, Казахстана і нават Беларусі».

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што рэпліка Мядзінскага не мае дачынення да парадку дня адміністрацыі прэзідэнта, піша «Интерфакс».

Паводле яго, на парадку дня няма такога пытання. А заявы памочніка Пуціна ён назваў «навуковымі пошукамі».

Загадкі беларускай гісторыі
Як Магілёў паўстаў супраць Масквы
2020.02.11 17:00

Адзначым, што ў складзе Расеі зараз знаходзяцца землі, які раней былі часткамі Вялікага княства Літоўскага, а ў 1918 годзе і 1919 гадах уваходзілі ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі і Савецкай Беларусі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў