«Symbal.by – усё». Павел Белавус абвесціў пра закрыццё онлайн і офлайн крамаў


Стваральнік Symbal.by Павел Белавус паведаміў, што афлайн- і анлайн-крамы Symbal.by канчаткова спынілі сваю працу на нявызначаны тэрмін.

 

Сымбаль Бай усё 🙁

Краму Symbal.by забілі, але верым, што яна некалі ўваскрэсне. Вось тут уся інфа: https://symbal.by/bye/

Posted by Павел Белавус on Wednesday, March 3, 2021

«Усе падзеі, якія апошнія 8 месяцаў адбываюцца вакол нашай кампаніі, прывялі да таго, што мы больш не можам арандаваць памяшканні для далейшай камерцыйнай дзейнасці ў любых фарматах і ўтрымліваць ранейшы штат супрацоўнікаў», – напісана на сайце крамы.

Праблемы ў менскай офлайн-крамы symbal.by пачаліся яшчэ ў чэрвені 2020 года. Спачатку ў кур’ера крамы канфіскавалі наклад тышортак з надпісам «ПСІХО3%». Пасля ў краму зачасцілі правяранні з МНС, пастаянна прападала святло. У выніку з 29 чэрвеня крама спыніла сваю працу. На пачатку лютага чатырох супрацоўнікаў крамы Symbal.by, затрыманых пасля вобшуку ў офісе, асудзілі на содні.

Фота symbal.by
  • Чарговая хваля рэпрэсіяў супраць крамаў з нацыянальнай сімволікай пачалася пасля выбараў. 3 лістапада зачынілася краму адзення LSTR. Таксама ў Берасці зачынілася крама «Князь Вітаўт», у Віцебску – паб «Торвальд», у Горадні – этнакрама «Цудоўня», а ў Воршы – «Цудоўная крама». У Менску вымушаная была пераехаць крама «Гонар». У студзені 2021 года былі вымушаныя зачыніцца ў Менску крамы «Мой модны кут», онлайн-крама «БЧБ.бел».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў