У Беларусі – чарговы ковідны рэкорд: амаль 5000 новых выпадкаў за дзень


За апошнія содні – 2–3 лютага – у Беларусі былі зарэгістраваныя 4990 пацыентаў з COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Такіх лічбаў не было з пачатку пандэміі.

Агулам за ўвесь час пандэміі, паводле Мінздароўя, у Беларусі на каронавірусную інфекцыю захварэлі 753 495 чалавек. З іх памерлі 6099 асобаў.

Hавiны
Чарговы ковідны сумны рэкорд: за дзень зафіксавана больш за 3600 новых выпадкаў
2022.02.02 15:37

Цягам апошняга тыдня лічбы новых выпадкаў захворвання штодня большыя. У нядзелю 30 студзеня былі зафіксаваныя 2387 станоўчых тэстаў на ковід, 2 лютага – 3634 новыя выпадкі, 3 лютага – ужо амаль 5 тысячаў.

Hавiны
Паліклінікі ў Беларусі будуць працаваць без выходных праз каронавірус
2022.02.03 11:23

У сувязі з пад’ёмам захваральнасці на вострыя рэспіратарныя вірусныя інфекцыі, у прыватнасці – COVID-19, пачынаючы з бліжэйшых выходных – 5 і 6 лютага, на пастанову Міністэрства аховы здароўя прыём пацыентаў у паліклініках, а таксама агляд дактарамі ўдома будзе весціся ў тым ліку ў суботу і нядзелю.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў