У Латвіі распавялі, што робяць беларускія спецслужбы ў краіне


Беларускія спецслужбы працягваюць сваю дзейнасць на тэрыторыі Латвіі. Пра гэта паведамілі ў латышскай Службе дзяржаўнай бяспекі (VDD), адзначае DELFI.

Замена дзяржаўнага беларускага сцяга на бел-чырвона-белы. Рыга, Латвія. 24 траўня 2021 года.
Фота: Mārtiņš Staķis / Twitter

Гэтак, беларускія спецслужбы працягнулі збор інфармацыі пра стаўленне беларускай супольнасці Латвіі да палітычных і грамадскіх працэсаў у Беларусі. Паводле інфармацыі VDD, беларускія сілавыя структуры таксама адыгралі сваю ролю ў арганізацыі плыні нелегальных мігрантаў праз мяжу Беларусі з Еўрапейскім Звязам.

Таксама ў VDD мяркуюць, што беларускія спецслужбы працягнуць сваю працу для ўмацавання пазіцый Аляксандра Лукашэнкі.

Нагадаем, што напрыканцы снежня 2021 года латышская мытня не прапусціла ў краіну нафтапрадукты з Беларусі з прычыны санкцыяў.

Hавiны
Латвія забараніла ўвоз на сваю тэрыторыю больш за 300 тонаў нафтапрадуктаў з Беларусі
2021.12.21 14:24

МГ belsat.eu

Стужка навінаў