Пяты пакет санкцыяў Еўразвязу ў дачыненні рэжыму Лукашэнкі набыў моц


Пяты пакет санкцыяў Еўразвязу апублікавалі ў афіцыйным бюлетэні ЕЗ.

Паводле намесніка міністра замежных справаў Польшчы Марціна Пшыдача, новы санкцыйны пакет уключае 17 фізічных асобаў і 11 юрыдычных асобаў.

Пад санкцыі патрапілі, сярод астатніх, начальнік асобнай службы актыўных мерапрыемстваў спэцназу Дзяржаўнага памежнага камітэту Ігар Кручкоў, генерал-лейтэнант, кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь Анатоль Лапо, кіраўнікі памежных груп і атрадаў, суддзі, а таксама прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, выканаўчы дырэктар у фінансавых расследаваннях Дзяржкантролю Андрэй Пракапук, дырэктар у фінансавых расследаваннях Дзяржкантролю Ігар Маршалаў, кіраўнік тэлеканала АНТ Марат Маркаў.

Таксама у санкцыйны спіс патрапілі Belavia, турфірмы «Цэнтркурорт», «Оскартур», гатэлі «Менск» і «Планета», «Беларусьнафта», «ГорадняАзот», «Горадня Хімвалакно», «Белшына».

Фізічных і юрыдычных асобаў вінавацяць у датычнасці да міграцыйнага крызісу і ціску на Еўразвяз.

Аб’ектыў
Лукашэнку будуць ціснуць. «Ужо ёсць заяўка на шосты пакет санкцыяў»
2021.11.26 21:51

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў