У Расеі працягваюць затрымліваць беларускіх пратэстоўцаў


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота чытачоў Белсату

У Санкт-Пецярбургу затрымалі беларуску, супраць якой у Беларусі пачалі крымінальную справу за пратэсты. Пра гэта паведамляе «Вясна».

Раніцай 1 лістапада ў Санкт-Пецярбургу супрацоўнікі расейскага крымінальнага вышуку затрымалі 24-гадовую грамадзянку Беларусі Яну Пінчук.

Яна з’ехала з Беларусі каля года таму і працавала афіцыянткай у Расеі. Паводле яе хлопца, дзяўчына вольна перамяшчалася паміж Масквой і Пецярбургам, нават не падазраючы, што ў Беларусі супраць яе пачалі крымінальную справу за нібыта распальванне варожасці і заклікі да дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспекі.

Увечары Яну Пінчук з 16-ага аддзелу паліцыі на Васільеўскім востраве даставілі ў пракуратуру. З ёй працуе адвакат.

Hавiны
У Маскве затрымалі беларуса, які ў Гомлі «падышоў бліжэй, чым належыць» да байца АМАП
2021.10.29 14:42

Нагадаем, што гэта далёка не першае затрыманне беларускіх пратэстоўцаў у Расеі. Гэтак, раніцай 29 кастрычніка ў маскоўскім метро паліцыя затрымала гамельчука Міхаіла Зубкова. Яго спынілі для праверкі дакументаў, а выявілася, што ён у вышуку.

Летась у верасні Зубкова затрымалі на маршы пратэсту, асудзілі на 15 дзён арышту. Пасля гэтага сілавікі не мелі да яго прэтэнзіяў. Ён з’ехаў працаваць у Расею.

Hавiны
У Расеі затрымалі беларускага хакера, які «пакаяўся»
2021.11.02 08:57

МГ belsat.eu

Стужка навінаў