Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выдаў распараджэнне аб надзвычайным становішчы на мяжы з Беларуссю


Рашэнне аб увядзенні надзвычайнага становішча на тэрыторыі часткі Падляскага і Люблінскага ваяводстваў апублікаванае 2 верасня. Адпаведную прапанову прэзідэнту перадала Рада Міністраў у аўторак, 31 жніўня.

Аб’ектыў
Урад Польшчы папрасіў увесці надзвычайнае становішча на памежжы з Беларуссю
2021.08.31 23:22

Рашэнне аб увядзенні надзвычайнага становішча прынятае ў сувязі з асаблівай пагрозай грамадзянам і грамадскаму парадку, што звязана з сітуацыяй на дзяржаўнай мяжы Польшчы з Рэспублікай Беларусь, гаворыцца ў паведамленні Канцылярыі прэзідэнта.

Распараджэнне ўводзіць наступныя абмежаванні.

  1. Прыпыняе ў зоне дзеяння надзвычайнага становішча права на арганізацыю і правядзенне сходаў, масавых мерапрыемстваў, а таксама культурных і забаўляльных імпрэзаў, нават калі яны не масавыя.
  2. Забавязвае грамадзянаў, якія дасягнулі ўзросту 18 гадоў і перабываюць у зоне дзеяння надзвычайнага становішча, мець пры сабе дакумент, які пацвярджае асобу, для малодшых за 18 гадоў – даведку са школы.
  3. Забараняе перабываць у вызначаных месцах, аб’ектах і зонах у акрэслены час.
  4. Забараняе фіксацыю з дапамогай тэхнічных сродкаў вызначаных месцаў, аб’ектаў, тэрыторыяў.
  5. Абмяжоўвае права валодання агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі, выбуховымі рэчамі, забараняе іх нашэнне.
  6. Абмяжоўвае доступ да публічнай інфармацыі аб дзейнасці, якая праводзіцца ў зоне надзвычайнага становішча ў сувязі з аховай дзяржаўнай мяжы і супрацьдзеяннем незаконнай міграцыі.
Аб’ектыў
Гібрыдная атака ад Лукашэнкі
2021.09.01 23:10

Канцылярыя прэзідэнта падкрэслівае, што з Закону аб надзвычайным становішчы выбраныя найменш жорсткія віды абмежаванняў.

Тэрыторыя, на якой дзейнічае надзвычайнае становішча, будзе акрэсленая асобнаю пастановаю. Аднак хутчэй за ўсё гэта будуць 183 мясцовасці, размешчаныя ў трохкіламетровай паласе ад мяжы з Беларуссю, прапанаваныя Радай Міністраў.

Распараджэнне набывае моц у дзень апублікавання.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў