Латушка пагражае заблакаваць мяжу Беларусі і Польшчы, калі Еўразвяз не ўвядзе санкцыі


Павел Латушка на Глабальным пікеце салідарнасці ў Варшаве. 29 траўня 2021 г.
Фота: СФ / Белсат

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне анансавала пачатак масавых акцыяў пратэсту на беларуска-польскай мяжы. Гэтак, плануецца змусіць Еўразвяз хутчэй увесці эфектыўныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Першая ўзгодненая акцыя пачнецца ў суботу 5 чэрвеня пункце пропуску Баброўнікі-Бераставіца. Акцыя ўзгодненая з мясцовымі ўладамі. Магчыма, дададуцца і іншыя краіны, адзначае НАУ.

Падчас акцыі плануецца заклікаць Еўрапейскі звяз хутчэй увесці «рашучыя і эфектыўныя санкцыі» супраць рэжыму Лукашэнкі, а таксама «патрабаваць адкрыцця наземных межаў для грамадзян Беларусі нелегітымнай беларускай уладай».

ВІДЭА
Прэзідэнтка Эстоніі: Санкцыі – бадай, толькі некалькі адсоткаў ад тых цяжкасцяў, з якімі беларусы сутыкаюцца сёння
2021.06.02 17:00

Першыя тры дні на мяжы прапануецца ладзіць мітынгі і распавядаць мінакам пра сітуацыю ў Беларусі.

«Мы не можам чакаць, калі рэжым Лукашэнка зробіць чарговае злачынства – пара пераходзіць да актыўных дзеянняў. Санкцыі – адзін з інструментаў, каб вызваліць палітвязняў і арганізаваць новыя сумленныя выбары. Адразу пасля захопу самалёта з Раманам Пратасевічам многія сусветныя лідары заявілі, што рэакцыя на злачынствы Лукашэнка будзе хуткай і максімальна эфектыўнай. Мы падтрымліваем гэты падыход, аднак у нас ёсць асцярогі, што ЕЗ зноў не распачне рэальных крокаў па пакаранні рэжыму Лукашэнкі», – распавёў кіраўнік НАУ Павел Латушка, адзін з ініцыятараў акцыі.

Калі за першыя тры дні не будуць прыняты абяцаныя Еўразвязам маштабныя санкцыі, удзельнікі збіраюцца заблакаваць дарогу да пункту пропуску Баброўнікі-Бераставіца.

Артыкулы
«Жывем з усведамленнем, што робім нешта важнае». Пяцёра беларусаў галадаюць у цэнтры Варшавы
2021.05.30 13:22

МГ belsat.eu

Стужка навінаў