Петыцыя: Грамадзянскі голас дзеля абароны правоў беларусаў і палякаў, якія жывуць у Беларусі


Больш за сто навукоўцаў, мастакоў, грамадскіх дзеячаў і журналістаў з Польшчы падпісаліся пад зваротам да польскай дзяржавы з просьбаю падтрымаць ахвяраў рэпрэсій у Беларусі, у прыватнасці актывістаў непрызнанага Аляксандрам Лукашэнкам Саюзу палякаў. Дакумент апублікавалі на сайце Petycjeonline.com, дзе можна падтрымаць ініцыятыву.

Незалежна ад нашых розных, нават супрацьлеглых палітычных поглядаў, мы выказваем нашае глыбокае перакананне, што Польшча як дзяржава павінна прадэманстраваць сваю рашучасць у абароне польскай меншасці ў Беларусі, як і свабоды і правоў усяго беларускага грамадства, якое гэтак рашуча іх дамагаецца. Мы павінны змабілізаваць у гэтым пытанні і нашых замежных партнёраў, і міжнародныя інстытуты, – адзначаецца ў лісце.

Падпісанты звароту звяртаюць увагу на ўзмацненне апошнім часам спробаў разграміць структуры польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі. Пад варту трапілі лідары Саюзу палякаў у Беларусі, якіх рэжым Аляксандра Лукашэнкі вінаваціць у распальванні варожасці на нацыянальным узроўні або прапагандзе нацызму. Пад пагрозай і польская адукацыя. Такія дзеянні Менску з часу сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе ўпісваюцца ў наратыў пра Польшчу як краіну, якая ўмешваецца ва ўнутраныя справы суседа і ініцыюе там грамадскія закалоты.

Hавiны
Навошта ўлады Беларусі атакуюць Саюз палякаў у Беларусі
2021.03.26 17:08

Дакумент, што выказвае салідарнасць з грамадзянамі Беларусі, якіх пераследуюць, у тым ліку з палякамі, якія там жывуць, падпісалі больш за сто дзеячаў культуры, навукі, медыяў і грамадскіх дзеячаў, якія рэпрэзентуюць розныя палітычныя погляды. Падпісаць яго можна ў электронным выглядзе на сайце Petycjeonline.com.

Артыкулы
Затрыманаму ў Горадні журналісту Анджэю Пачобуту прад’явілі абвінавачанне
2021.04.01 21:58

Складзены беларускімі праваабарончымі арганізацыямі спіс палітычных вязняў у Беларусі цяпер змяшчае 325 прозвішчаў. 1 красавіка ў яго залучылі і актывістаў польскай меншасці – Анджэліку Борыс, Ганну Панішаву, Ірыну Бярнацкую, Марыю Цішкоўскую і Анджэя Пачобута.

Hавiны
Еўразвяз патрабуе вызвалення прадстаўнікоў Саюзу палякаў і ўсіх палітвязняў
2021.03.25 17:17

МД / belsat.eu

Стужка навінаў