ПЦ «Вясна»: у жніўні былі затрыманыя не менш як 209 чалавек


Праваабарончы цэнтр «Вясна» канстатуе, што цягам жніўня ў Беларусі працягваліся затрыманні ўдзельнікаў мірных акцыяў пратэсту, а таксама затрыманні грамадзянаў за выкарыстанне бел-чырвона-белай сімволікі, у тым ліку на прыватнай тэрыторыі.

Усяго за жнівень, паводле звестак ПЦ «Вясна», суды наклалі не менш за 29 штрафаў на агульную суму 1584 базавых велічыняў (каля 52,5 тысячы беларускіх рублёў) і не менш за 81 адміністратыўны арышт агульнаю працягласцю 1248 содняў. Маюцца звесткі пра затрыманні не менш як 209 чалавек.

«Праваабаронцы і журналісты працягваюць фіксаваць шматлікія факты жорсткага абыходжання ў дачыненні грамадзянаў, пазбаўленых волі з палітычных матываў, якія былі затрыманыя і зазналі адміністратыўны арышт за ўдзел у мірных сходах. Наўмысна створаныя адміністрацыяй ЦІП, ІЧУ ды іншых месцаў пазбаўлення волі бесчалавечныя ўмовы ўтрымання для гэтай катэгорыі арыштаваных расцэньваюцца экспертамі ПЦ «Вясна» як катаванні», – падкрэсліваецца ў справаздачы праваабаронцаў па выніках жніўня.

Праваабаронцы канстатуюць, што крымінальны пераслед з палітычных матываў у Беларусі працягвае заставацца найбольш жорсткаю формаю рэпрэсіяў, захоўваючы масавы і паўсюдны характар. Паводле «Вясны», у жніўні суды вынеслі выракі прынамсі 136 асобам у палітычна матываваных крымінальных справах.

На канец жніўня ўлады зліквідавалі або пачалі працэс ліквідацыі каля 200 некамерцыйных арганізацыяў.

Hавiны
У Берасці прагучалі прысуды восьмай групе ў «карагоднай справе»
2021.08.30 14:03

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў