У менскай прасторы «Месца» 30 сакавіка запрацавала выстава, прысвечаная медыкам і выклікам, з якімі яны сутыкнуліся ў мінулым годзе. Але праз няпоўных тры дні выставу зачынілі, бо ў прасторы знайшлі парушэнні.
Выстава «Машына дыхае, а я – не», прысвечаная медыкам, павінна была працаваць да 17 красавіка, але сёння, 1 красавіка, у event-прастору прыйшлі з МНС і санітарнай станцыі. У выніку з заўтрашняга дня пляцоўка павінна зачыніцца да ліквідацыі парушэнняў.
Грамадскае аб’яднанне «Звяно» і мастацкая платформа «SHKLO» задумалі выставу яшчэ ў верасні мінулага года на хвалі салідарнасці з медыкамі.
Пяць мастацкіх і дакументальных праектаў распавядаюць пра выклікі, з якімі сутыкнуліся беларускія дактары. Гэта і барацьба з каронавірусам ва ўмовах замоўчвання праўды, і беспрэцэдэнтны гвалт сілавікоў падчас жнівеньскіх падзеяў.
АД, belsat.eu