Палітолаг, на якога беларуская Генпракуратура завяла крымінальную справу, з’ехаў з Расеі

Беларускі палітолаг Дзмітрый Балкунец, супраць якога Генпракуратура распачала крымінальную справу за публічную абразу прэзідэнта, тэрмінова з’ехаў з Расеі, дзе пастаянна пражываў.

Дзмітрый Балкунец. Фота: «РИА Новости»

Балкунец часта даваў каментары пра сітуацыю ў Беларусі мясцовым СМІ, а таксама ён вядзе ўласны відэаблог.

У сваім тэлеграм-канале палітолаг напісаў, што быў вымушаны перабрацца ў больш бяспечнае месца ў сувязі з «узніклаю сур’ёзнаю рызыкаю фізічнай расправы за выступы з боку ўладаў Беларусі».

Таксама ён зазначыў, што ўвесь гэты час быў без сувязі і дзеля бяспекі быў змушаны цалкам змяніць планы.

«Узбудзіўшыся не на жарт ад маёй дзейнасці, фашысцкі рэжым Лукашэнкі перайшоў да сваіх любімых метадаў запалохвання.

Сам правадыр аказаўся слабаком. Ён не здольны ўспрымаць праўду», – напісаў Балкунец.

Нагадаем, што 26 сакавіка Генпракуратура Беларусі завяла крымінальную справу на палітолага Дзмітрыя Балкунца за публічную абразу прэзідэнта.

АД, belsat.eu

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны